|
|
|
|
Я. Драздовіч Творы
|
|
Творы/ Драздовіч. Я. - Мн: Беллітфонд, 2002.
Кошт: 27,000 руб. |
|
Язэп Драздовіч — адметная, яркая асоба ў беларускай культуры першай паловы XX стагоддзя. Таленавіты жывапісец і графік, адмысловы майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст — ён на сваім вяку зведаў не адно чалавечае захапленне. Вытокі ягонага мастацтва ідуць ад традыцыйна-народнага светаўспрымання. Асобныя пласты ягонай творчасці можна цалкам аднесці да прафесійнага мастацтва, іншыя — да наіўна-самадзейнага. Але і адно, і другое цалкам грунтуюцца на глыбокіх традыцыях народнай творчасці, праніклівай фантазіі мастака. Язэп Драздовіч, як і кожны няўрымслівы творца, перажываў і высокія ўзлёты сваёй творчасці, і балючыя непазбежныя страты на абраным шляху. Знаёмства з яго творчай спадчынай пераконвае, наколькі багатая яго мастакоўская душа, якое шырокае кола яго інтарэсаў. Творца моцна ўсведамляў свой грамадзянскі абавязак і важнасць задачаў, што стаялі перад беларускай інтэлігенцыяй. Да фармавання светагляду Я. Драздовіча, як актыўнага грамадска-культурнага дзеяча, беларускага мастака, пісьменніка і настаўніка, спрычыніліся агульны палітычны ўздым у Беларусі на пачатку стагоддзя і палітычная і грамадска-культурная сітуацыя ў былой Заходняй Беларусі.
|
|
|
|
|