У кнізе апавядаецца пра жыцьцё Чэслава Сіповіча (1914-1981), першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа XX стагодзьдзя. Ягоная дзейнасьць разглядаецца на фоне рэлігійных, культурных і палітычных падзеяў у сьвеце, асабліва тых, што датычылі беларусаў. Праца напісаная на аснове асабістых успамінаў аўтара і багатых, дагэтуль невядомых, цікавых архіўных матэрыялаў.
Для шырокага кола чытачоў.