Галоўная Зрабіць замову Кошты



Кнігі на замову
 
  Мастацкая літаратура
Публіцыстыка
Гісторыя
"Беларускі кнігазбор"
Навука
Дзецям
Фотаальбомы
Краіна Беларусь
 

Улашчык М.
Выбранае

  Выбранае /М. Улашчык; Уклад. А. Каўкі і А. Улашчыка; Навук. рэд. Г. Кісялёў і В. Скалабан; Прадм. і камент. А. Каўкі. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 608 с. [8] с: іл. — («Беларускі кнігазбор»; гісторыка-літаратурныя помнікі).

ISBN 985-6638-08-9
УДК 947.6
ББК 63.3(4Беи)


Кошт: 14,000 руб.

Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін э самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. I хоць зa гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку давялося зведаць усе кругі гулагаўскага пекла, але зламаць яго не ўдалося, ён не адступіўся ад свайго і здолеў шмат што здзейсніць з задуманага. У аднатомнік увайшло найбольш важнае, найбольш папулярнае з яго навуковай спадчыны, а таксама краязнаўчыя нарысы, мемуары, лісты — матэрыялы, якія расказваюць пра цярністы шлях выдатнага беларускага гісторыка.
Пятнаццаты том кніжнага праекта «Беларускі Кнігазбор»