Галоўная Зрабіць замову Кошты



Кнігі на замову
 
  Мастацкая літаратура
Публіцыстыка
Гісторыя
"Беларускі кнігазбор"
Навука
Дзецям
Фотаальбомы
Краіна Беларусь
 

Нечаканая Беларусь: Прырода з вышыні птушынага палёту

  Нечаканая Беларусь: Прырода з вышыні птушынага палёту/ Мн.: УП "РЫФТУР", 2006. - 14 іл. (be, en)

Кошт: 4,600 руб.

Беларусь - нечаканая? Чым можа здзівіць нас уласны край, па якім мы крочым з маленства, да ціхай, стрыманай прыгажосці якога ўжо даўно прызвычаіліся? Срэбнае люстэрка ляснога возера, рухавая плынь празрыстай ракі, вясёлкавы мост над самотным хутарам - родныя краявіды, магчыма, і маляўнічыя, але ж такія звыклыя... А чалавеку, каб палымяна, незваротна закахацца, заўсёды трэба быць узрушаным, захопленым трапяткой прыгажосцю. Мы шукаем дзівосы ў далёкіх вандроўках, а ўласныя чароўныя мясціны застаюцца па-за нашай увагай. Але ж часам дастаткова проста змяніць пункт гледжання, каб звыклае здалося незвычайным, а знаёмае набыла фантастычныя рысы.
Мы прапануем вам зірнуць на Беларусь з вышыні птушынага палёту. Адсюль астраўкі сушы пасярод зачараванай ракі здаюцца казачнымі караблямі, азёры робяцца падобныя да птушак ці кветак, а ўзараныя палі нагадваюць таямнічыя малюнкі перуанскіх пустынь. I калі вы, прагледзеўшы здымкі, раптам адчуеце рух нябачных крылаў за спіной, а сэрца нечакана сцісне нясцерпнае жаданне ўбачыць гэтыя мясціны на свае вочы, мы будзем ведаць, што дасягнулі сваёй мэты.

***
Belarus - undiscovered? Our land is well known for her unpretentious beauty, is she still able to surprise us? Silver mirror of a forest lake, moving stream of a clear river, and a rainbow bridge over a lonely hamlet - those are images of the home land... Scenic? May be, but so ordinary... After all a person need to be excited and charmed for falling in love. Therefore we look for wanders in distant lands, often not giving a chance to our own localities. In fact the only thing actually need to be changed - is a point of view - and something usual turns into extraordinary, well-known gets fantastic features.
We suggest looking on Belarus from a bird's eye view - and small isles in the middle of an enchanting river will turn into fairy-tale vessels, lakes become birds or flowers and fallowed fields resemble mysterious sketches of Peruvian deserts.
Look carefully to these postcards - we hope afterwards you'll get invisible wings on your back, desire to see all these places with your own eyes. In this case we would be happy to know we have reached our aim.