|
|
|
|
Нечаканая Беларусь: Гарады і вёскі з вышыні птушынага палёту
|
|
Нечаканая Беларусь: Гарады і вёскі з вышыні птушынага палёту/ Мн.: УП "РЫФТУР", 2006. - 15 іл. (be, en)
Кошт: 4,600 руб. |
|
(На мапах наступныя гарады і мястэчкі: Ружаны, Косава, Пінск, Паставы, Мір, Нясвіж, Браслаў, Зэльва, Віцебск, Жлобін, Гомель, Ліда, Мёры, Навагрудак, Полацк)
Назва гэтага камплекта паштовак выспявае ў галаве сама сабой, натуральна, без аніякага ўціску з боку «фантазійнага розуму», калі знаёмішся са здымкамі фотамастака Сяргея Плыткевіча, якога жыццёвы лёс неаднойчы закідваў туды, дзе сябруюць птушкі з пілотамі. Там, у вышыні нябёсаў, нашыя вялікія і малыя гарады, вёскі і былыя мястэчкі, рэкі і азёры, самотныя помнікі дойлідства нараджаюцца на вачах сузіральніка нанова. Яны падобныя на тое, што ты ўжо недзе і калісьці бачыў, і зусім ні на што не падобныя. Яны кранаюць душу людскую сваёй таямнічасцю, сваім хараством, сваёй нечаканасцю...
У той бязмежнай прасторы, што смела мяняе - нават ламае - традыцыйныя гарызантальныя і вертыкальныя каардынаты быцця, прыгажосць набывае такія незвычайныя ці, лепш сказаць, надзвычайныя фарбы, формы, вобразы, якіх нікалі не сустрэнеш на ўзроўні ўласных падэшваў. Мо таму чалавека заўсёды і вабілі горы ды неба? Але ж не паўсюль ёсць горы, каб забрацца на іх і з іхніх вяршынь спасцігаць веліч Сусвету як плён працы Творцы. Затое ж паўсюль ёсць неба. I трэба мець жаданне, час, грошы і тэхнічныя магчымасці, каб аднойчы сказаць сабе: я хачу гэта бачыць! Я абавязкова павінен гэта бачыць!!
Мяркую, нешта накшталт гэтага здарылася аднойчы і з Плыткевічам, бо ён пачаў раз-пораз і па-свойску ўсё часцей.. Узыходзіць на неба і ўрэшце здабыў там дзеля ўсіх нас тое невычэрпнае, непадуладнае дакладным словам багацце нябеснага жывапісу, якое вы, дарагія чытачы-гледачы, зможаце зараз паспрабаваць на зрок, на слых, на смак, на пах. Плыткевічавы ілюстрацыі маюць у наяўнасці ўсе памянёныя якасці.
«Устаньце, хадзем!» - так, здаецца, сказанаў св. Марка?
Устаньце, хутчэй хадзем за няўрымслівым мастаком - вас чакае нечаканая Беларусь...
***
The title of this set of photocards comes to a head naturally by itself without any pressure from the side of «fantastical» mind while getting to know with photographs made by photo artist Sergey Plytkevich. Many times the destiny brought him to the place where birds make friends with pilots. There up in the sky our cities and towns, villages and former boroughs, rivers and lakes, solitude monuments of architecture their arise in front of the contemplator's eyes anew. This is alike the thing that somewhere and once you have already seen and at the same time it is quite similar to nothing at all. They touch everybody's soul by their mystery, their beauty, their unexpectedness...
In that spaciousness without borders which changes bravely - even break -the traditional horizontal and vertical coordinates of being, the beauty takes such unusual or- better to say - extraordinary colours, forms, images, that you will never see on the level of your own sole. Maybe that's the reason why the mountains and the sky always attract a man? But there are no mountains everywhere to climb them up and from their peaks to overtake the grandeur of the universe as a result of the Creator's work. But the sky is everywhere. And you should have the desire, time, money and technical means to say yourself once: I want to see this! I must see this without fail!
I think something of that kind happened to Plytkevich once. He started rising to the sky more often and finally got therefor all of us the inexhaustible richness of the sky painting, which is difficult to describe by a concrete word. Now you, dear readers-spectators, have opportunity to see these pictures by your own eyes. Maybe they will help you to hear the sounds of nature and imagine the smell of it. The illustrations of Plytkevich give you even possibility to feel the nature.
«Get up, let's go! > - It seems, is written in Holy Writ by Saint Mark?
Get up. let's go more quickly after the artist - unexpected Belarus is waitins for you...
|
|
|
|
|