|
|
|
|
Беларускі клясычны правапіс
|
|
Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя / Уклад. Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., саўка З.— Вільня: Audra, 2005.— 159 с.
Кошт: 6,000 руб. |
|
Гэтая праца - вынік шматгадовае дзейнасьці дзеля ўдасканаленьня збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, першую кадыфікацыю якога зьдзейсьніў Браніслаў Тарашкспіч у межах "Беларускае граматыкі для школ".
Працоўная група імкнулася стварыць выданьне для шырокае чытацкай аўдыторыі: як адмыслоўцаў - журналістаў і рэдактараў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, гэтак і паспалітых карыстальнікаў. Увага Працоўнае групы была скіраваная найперш на складаныя праблемы беларускага правапісу. Тыя моманты, што звычайна не выклікаюць пытаньняў у карыстальнікаў, згадваюцца й ілюструюцца без падрабязнага разгляду. Таму гэтае выданьне ў пэўным сэнсе можна назваць даведнікам цяжкасьцяў беларускага правапісу, тым больш што ці не палову яго аб'ёму займаюць артагра фічныя слоўнікі.
|
|
|
|
|